Вт. Май 28th, 2024

У праекце «Прачулым радком» канал «Культура» Беларускага радыё кожны тыдзень прапануе падборкі паэтычных твораў класікаў айчыннай літаратуры, выдатных творцаў XX і XXI стагоддзяў.

З пачатку новага вяшчальнага сезона на хвалях «Культуры» ўжо прагучалі вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, а ў бліжэйшы час слухачы змогуць пазнаёміцца з паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Аркадзя Куляшова, Тодара Кляшторнага, Язэпа Пушчы і іншых творцаў.

«Гэта своеасаблівая анталогія беларускай паэзіі, пачынаючы ад радкоў заснавальнікаў найноўшай літаратуры да паэтычных падборак сучасных творцаў, – адзначыў аўтар праекта, намеснік дырэктара канала «Культура», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч. – Многія паэтычныя радкі вядомыя па шматлікіх публікацыях у кнігах і падручніках, але разам з імі прагучаць і творы, менш знаёмыя шырокаму колу чытачоў. Але яны пазначаны высокім майстэрствам, тонкім адчуваннем прыгажосці, кранальным лірызмам».Праграма «Прачулым радком» выходзіць кожную суботу і нядзелю. Пераслухаць выпускі можна таксама на сайце www.radiokultura.by у аўдыяархіве перадачы.

Источник

Добавить комментарий